Больш за 1500 вайскоўцаў, у тым некалькі генэралаў, арыштаваныя ў Турцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.07.2016 10:49
                    
                                 
                
                
                    Ад сваіх пасадаў адхілены шэраг высокапастаўленых афіцэраў, у тым ліку 5 генэралаў і 29 палкоўнікаў.
                
                
                    
                        
Праваахоўнікі арыштоўваюць мяцежнікаў PAP/EPA/TOLGA BOZOGLU
                     
                
                
                
               
                
                         Больш за 1500 вайскоўцаў, у тым некалькі генэралаў, арыштаваныя ў Турцыі ў суботу пасьля спробы дзяржаўнага перавароту ў краіне.
Ад  сваіх пасадаў адхілены шэраг высокапастаўленых афіцэраў, у тым ліку 5  генэралаў і 29 палкоўнікаў. Паведамляецца таксама, што ў ходзе апэрацыі  быў забіты адзін зь генэралаў, які прымаў удзел у мяцяжу.
Прэмʼер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым (Binali Yıldırım) абвінаваціў у арганізацыі спробы мяцяжу апазыцыйнага ісламскага й грамадзкага дзеяча Фэтхулаха Гюлена (Fethullah Gülen).
вс