Logo Polskiego Radia
Print

Фрэгат «Касьцюшка» ВМС Польшчы прыбыў на Сыцылію для ўдзелу ў місіі NATO

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.07.2016 10:19
Дарэчы, фрэгат «іграў» у фільме «Паляваньне на «Чырвоны Кастрычнік» з 1990 года з Шонам Конэры.
Фрэгат «Тадэвуш Касьцюшка» Ваенна-марскіх сіл ПольшчыФрэгат «Тадэвуш Касьцюшка» Ваенна-марскіх сіл Польшчыwww.flickr.com/Robert Orr

Фрэгат «Тадэвуш Касьцюшка» Ваенна-марскіх сіл Польшчы прыбыў у порт Аўгуста на Сыцыліі для ўдзелу ў міжнароднай місіі. Карабель далучыцца да групы сіл NATO, якая прымае ўдзел у патруляваньні акваторыі Міжземнага мора ў сувязі зь міграцыйным крызысам і такім чынам падтрымлівае Грэцыю й Італію.

З порту ў адкрытае мора «Касьцюшка» выйдзе ў суботу. Яго місія працягнецца два месяцы. Каманда фрэгата складаецца з 200 афіцэраў і матросаў, на борце карабля разьмяшчаецца верталёт. З вайсковага порту ў Гдыні фрэгат выйшаў 29-га чэрвеня.

У склад групы сіл NATO, якая знаходзіцца ў Міжземным моры й да якой далучыліся палякі, уваходзяць, у прыватнасьці, марскія адзінкі Нямеччыны, Турцыі, ЗША й Вялікабрытаніі. Флягманам групы зьяўляецца фрэгат ВМС Германіі.
У пятніцу з 10.00 да 18.00 гадзіны «Касьцюшка» будзе адкрыты для наведвальнікаў.

Фрэгат «Касьцюшка» пабудаваны ў 1978 годзе для ВМФ ЗША. У 2002 годзе амэрыканцы вывелі карабель са службы й перадалі палякам.

Дарэчы, фрэгат, знаходзячыся ў складзе амэрыканскага флёту, прыняў удзел у здымках кінафільма «Паляваньне на «Чырвоны Кастрычнік» з 1990 года з удзелам Шона Конэры. Там фрэгат выканаў ролю амэрыканскага карабля «Reuben James».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт