СМІ стала вядома, колькі каштаваў варшаўскі саміт NATO
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.07.2016 19:26
Журналісты падлічылі, колькі польскі бюджэт выдаткаваў на арганізацыю й правядзеньне сустрэчы ў вярхах.
Прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла на прэс-канфэрэнцыі,праведзенай паводле вынікаў саміту PAP/Radek Pietruszka
Журналістам стала вядома, колькі каштаваў саміт NATO, які прайшоў у Варшаве ў пятніцу і ў суботу. Толькі за адну арэнду Нацыянальнага стадыёну, дзе праходзіла мерапрыемства, арганізатары (у гэтым выпадку дзяржбюджэт Польшчы) заплацілі 26 млн злотых (5 млн 565 тыс. эўра).
Але гэта не канец выдаткаў, бо за арэнду й аснаджэньне вялізнага павільёна, дзе праходзілі перамовы, было заплачана 50 млн злотых (11 млн 300 тыс. эўра). Да гэтага трэба дадаць тэхнічнае забесьпячэньне сустрэчы ў вярхах, якое паглынула 20 млн злотых (4 млн 520 тыс. эўра).
Такім чынам, агулам варшаўскі саміт NATO паглынуў 200 млн злотых (каля 45 млн 250 тыс. эўра).
вс