Logo Polskiego Radia
Print

МЗС: Менск ня бачыць прамой пагрозы ў батальёнах NATO ў Польшчы й Балтыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.07.2016 10:22
Беларусь ня бачыць прамой пагрозы для сваёй бясьпекі ў новых батальёнах NATO - Алена Купчына.
Алена КупчынаАлена Купчынаmfa.gov.by

Беларусь ня бачыць прамой пагрозы для сваёй бясьпекі ў новых батальёнах NATO, якія плянуецца разьмясьціць у Польшчы і ў краінах Балтыі. Пра гэта паведаміла намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Алена Купчына.

«Мы ў Беларусі не разглядаем дадатковае разьмяшчэньне войскаў у краінах Балтыі й Польшчы як прамую пагрозу бясьпецы Беларусі», — сказала Алена Купчына на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве па выніках пасяджэньня нефармальнага міністэрскага дыялёгу краін «Усходняга партнэрства» на ўзроўні кіраўнікоў МЗС.

Як паведамлялася, на саміце Паўночнаатлянтычнага пакту, які на днях прайшоў у Варшаве, было прынятае рашэньне аб разьмяшчэньні 4 міжнародных батальёнаў NATO на тэрыторыі Польшчы і ў краінах Балтыі.

риа новости/наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт