Пуцін і Абама правялі тэлефонную размову 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.07.2016 07:03
                    
                                 
                
                
                    Яны абмеркавалі сытуацыю ва Ўкраіне й Нагорным Карабаху ды пытаньне каардынацыі дзеяньняў у Сырыі.
                
                
                    
                        
фота: polit.ru
                     
                
                
                
               
                
                         Па ініцыятыве расейскага боку 6 ліпеня адбылася тэлефонная размова прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна зь лідарам ЗША Баракам Абамам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.
Як адзначаецца, пры абмеркаваньні ўкраінскай тэматыкі Пуцін у чарговы раз падкрэсьліў важнасьць выкананьня Менскіх дамоўленасьцей ад 12 лютага 2015 года, уключаючы наладжваньне рэальнага прамога дыялёгу з Данецкам і Луганскам, прадастаўленьне данецкаму й луганскаму рэгіёну асаблівага статусу, а таксама сумесную распрацоўку закона аб мясцовых выбарах.
Гаварылася таксама пра безальтэрнатыўнасьць палітычнага шляху ўрэгуляваньня.
Акрамя Ўкраіны прэзыдэнты абмеркавалі сытуацыю ў Нагорным Карабаху й пытаньне каардынацыі дзеяньняў у Сырыі.
корреспондент/вс