Logo Polskiego Radia
Print

Барак Абама падтрымаў Гілары Клінтан

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.07.2016 09:47
«Я веру ў Гілары Клінтан і хачу, каб свой голас у выбарах вы аддалі ёй!», – казаў Барак Абама.
PAP/EPA/ERIK S. LESSER

Барак Абама падтрымаў Гілары Клінтан
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў у аўторак разам з Гілары Клінтан на выбарчай сустрэчы ў Паўночнай Караліне. У прэзыдэнцкай кампаніі ён падтрымаў менавіта яе кандыдатуру.
У доўгай, амаль 40-хвіліннай прамове, прэзыдэнт хваліў Гілары Клінтан, называючы яе «найбольш выкваліфікаванай» у гісторыі ЗША кандыдаткай для выконваньня ролі кіраўніка краіны. Абама назваў яе таксама «цудоўным дзяржсакратаром». Гэтую функцыю Гілары Клінтан выконвала ў 2009-2013 гадах. «Я веру ў Гілары Клінтан і хачу, каб свой голас у выбарах вы аддалі ёй!», – казаў Барак Абама.
«ЗША будзе ганарыцца Гілары Клінтан у якасьці прэзыдэнта», – пераконваў актуальны кіраўнік краіны.
Значную частку свайго выступу Барак Абама прысьвяціў крытыцы рэспубліканскага кандыдата Дональда Трампа, якога назваў «тыповым прадстаўніком вялікага бізнэсу».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў у аўторак разам з Гілары Клінтан на выбарчай сустрэчы ў Паўночнай Караліне. У прэзыдэнцкай кампаніі ён падтрымаў менавіта яе кандыдатуру.

У доўгай, амаль 40-хвіліннай прамове, прэзыдэнт хваліў Гілары Клінтан, называючы яе «найбольш выкваліфікаванай» у гісторыі ЗША кандыдаткай для выконваньня ролі кіраўніка краіны. Абама назваў яе таксама «цудоўным дзяржсакратаром». Гэтую функцыю Гілары Клінтан выконвала ў 2009-2013 гадах. «Я веру ў Гілары Клінтан і хачу, каб свой голас у выбарах вы аддалі ёй!», – казаў Барак Абама.

«ЗША будзе ганарыцца Гілары Клінтан у якасьці прэзыдэнта», – пераконваў актуальны кіраўнік краіны.Значную частку свайго выступу Барак Абама прысьвяціў крытыцы рэспубліканскага кандыдата Дональда Трампа, якога назваў «тыповым прадстаўніком вялікага бізнэсу».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт