З пачатку году ў Польшчы патанула каля ста чалавек
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.06.2016 08:33
Утапленьне - адна з 10 найбольш распаўсюджаных прычын гібелі людзей у сьвеце.
Photo: Lukas Plewnia/flickr.com/Commercial use allowed
95 чалавек патанулі ў гэтым годзе ў Польшчы. Паводле статыстычных дадзеных паліцыі, у Польшчы такім чынам найчасьцей гінуць мужчыны з прафэсійнай і базавай адукацыяй, якім больш за 50 гадоў. Дадаткова прычынай 70% утапленьняў зьяўляецца алькаголь.
Каардынатар кампаніі „Я плаваю без алькаголю” Эльжбета Квеціньска-Прыслопска (Elżbieta Kwiecińska-Prysłopska) кажа, што ўтапленьні - гэта праблема, якая назіраецца па ўсім сьвеце. Паводле справаздачы Сусьветнай арганізацыі здароўя, кожны год тонуць 372 тысяч чалавек. Гэта адна з 10 найбольш распаўсюджаных прычын гібелі людзей.
Мэта кампаніі „Я плаваю без алькаголю” нагадваньне пра тое, каб не ўваходзіць у ваду пасьля спажываньня алькаголю, купацца толькі ў вызначаных дзеля гэтага месцах, сачыць за дзецьмі у вадаёмах, не скакаць у ваду адразу пасьля доўгага прыбываньня на сонцы.
onet.pl/аз