Logo Polskiego Radia
Print

НБП ачоліць прафэсар Адам Гляпіньскі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.06.2016 12:44
На пасадзе старшыні Нацыянальнага банку Польшчы ён заменіць прафэсара Марэка Бэльку.
Photo:PAP/Leszek Szymański

Прафэсар Адам Гляпіньскі (Adam Glapiński) абраны новым старшынём Нацыянальнага банку Польшчы. Ён быў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.

Кандыдатуру Гляпіньскага падтрымалі 284 дэпутаты, супраць былі 124 дэпутаты, 34 устрымаліся ад галасаваньня.

Адам Гляпіньскі заменіць Марэка Бельку, які заканчвае свой 6-гадовы тэрмін паўнамоцтваў на пасадзе старшыні Нацыянальнага банку Польшчы.

Адам Гляпіньскі - эканаміст і палітык. У 2010-2016 гадах быў членам Рады грашовай палітыкі. З сакавіка 2016 году засядае ва ўправе Нацыянальнага банку Польшчы.

аз

НБП ачоліць прафэсар Адам Гляпіньскі

На пасадзе старшыні Нацыянальнага банку Польшчы ён замяніць прафэсара Марэка Бэльку.

Прафэсар Адам Гляпіньскі (Adam Glapiński) быў абраны новым старшынём Нацыянальнага банку Польшчы. Ён быў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.

Кандыдатуру Гляпіньскага падтрымалі 284 дэпутаты, супраць былі 124 дэпутаты, 34 устрымаліся ад галасаваньня.

Адам Гляпіньскі замяніць Марэка Бельку, які заканчвае свой 6-гадовы тэрмін паўнамоцтваў на пасадзе старшыні Нацыянальнага банку Польшчы.


Адам Гляпіньскі - эканаміст і палітык. У 2010-2016 гадах быў членам Рады грашовай палітыкі. З сакавіка 2016 году засядае ва
ўправе Нацыянальнага банку Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт