Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы пабывае ў Менску
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.06.2016 11:54
Зь беларускім калегам Кшыштаф Юргель абмяркоўвае бар’еры ў гандлі паміж краінамі.
Photo:Wojciech Kusiński/Polskie Radio
Адмена забароны на імпарт польскай ялавічыны залежыць ад рашэньня Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя – гэта выснова зь перамоваў, якія ў Менску правёў міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель (Krzysztof Jurgiel). Прадстаўнік польскага ўраду размаўляў аб ліквідацыі бар'ераў у гандлі прадуктамі харчаваньня зь Беларусьсю.
Міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц пацьвердзіў у размове з польскім калегам, што забарона на імпарт польскай ялавічыны будзе ліквідаваная аўтаматычна, калі толькі Сусьветная арганізацыя аховы здароўя пацьвердзіць, што ў Польшчы няма выпадкаў хваробы шалёных кароў.
Паводле польскага міністра, гэтае пытаньне павінна вырашыцца цягам бліжэйшага паўгодзьдзя. Юргель паведаміў таксама, што неўзабаве адбудуцца чарговыя перамовы аб супрацоўніцтве зь Беларусьсю.
Кшыштаф Юргель: У сярэдзіне ліпеня ў Берасьці мы плянуем сустрэчу пра супрацоўніцтва ў галіне пераапрацоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў.
Міністар сельскай гаспадаркі таксама паведаміў, што пытаньне адмены эмбарга на экспарт польскай сьвініны патрабуе пагадненьня паміж Эўразьвязам і Эўразійскім эканамічным саюзам, членам якога зьяўляецца Беларусь.
Паводле ўступных ацэнкаў, сёлета экспарт польскай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Беларусь можа вырасьці амаль удвая, то бок перавысіць 400 мільёнаў эўра.
аз