Logo Polskiego Radia
Print

У Шчэціне абмяркоўваюць марскую гаспадарку Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2016 11:08
У IV Марскім кангрэсе прыме ўдзел каля тысячы чалавек з Польшчы й Эўропы.
Photo: Electron/wikipedia.org/CC BY 3.0

Марская гаспадарка, рачны транспарт і рыбалоўства – гэта асноўныя тэмы Марскога кангрэса, які пачаўся сёньня ў Шчэціне. На ўзьбярэжжы Балтыкі сустрэліся працадаўцы, навукоўцы й палітыкі.

Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць, сярод іншага, Закон аб падтрымцы суднабудаўнічай прамысловасьці ў Польшчы, які рыхтуе Міністэрства марской гаспадаркі, пляны разьвіцьця ўнутраных водных шляхоў, а таксама пытаньні экалёгіі й энэргетыкі.

Агулам у мерапрыемстве прыме ўдзел каля тысячы чалавек з Польшчы й Эўропы. Мерапрыемства праходзіць ужо чацьвёрты раз.

Госьцем другога дня Марскога кангрэсу будзе, між іншым, прэм'ер Бэата Шыдла.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт