У Польшчы гаўбіца ўехала ў дыскатэку (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.06.2016 12:34
У гарадку Шубін на поўначы Польшчы гаўбіца ўрэзалася ў будынак дыскатэкі (увага: ненарматыўная лексіка!).
commons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 3.0
У невялікім гарадку Шубін (Szubin), які разьмешчаны ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве на поўначы Польшчы, гаўбіца ўехала ў будынак дыскатэкі.
Падчас масавага гуляньня, часткай якога быў паказ самаходнай артылерыйскай устаноўкі (САУ) 2С1 «Гвазьдзіка», гаўбіца не спынілася і ўрэзалася ў будынак. На шчасьце, ніхто не пацярпеў.
Пазьней аказалася, што ў ваеннай машыны заблякавалася сыстэма пераключэньня пасуваньняў, з-за чаго САУ вагой у 16 тонаў не змагла спыніцца і ўехала ў дыскатэку. Паводле паліцыі, 38-гадовы кіроўца «Гвазьдзікі» і яе ўладальнік быў цьвярозы.
Самаходная гаўбіца 2С1 «Гвазьдзіка» – гэта распрацоўка канца 1960-х гадоў. Баявая машына масава выпускалася ў Савецкім Саюзе, а таксама ў Балгарыі і ў Польшчы (да 1994 года). На ўзбраеньні САУ знаходзіцца 122-мілімэтровая гармата, машына таксама зьяўляецца амфібіяй.
У Польшчы некаторыя «Гвазьдзікі», зьнятыя з узбраеньня, трапілі ў рукі прыватных калекцыянэраў ваеннай тэхнікі.
вс
Увага! Відэаролік утрымлівае ненарматыўную лексіку на польскай мове!