Сацапытаньне: галоўныя ворагі Расеі – гэта ЗША, Украіна й Турцыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.06.2016 11:55
                    
                                 
                
                
                    У сваю чаргу асноўнымі сябрамі расейцы лічаць Беларусь, Казахстан і Кітай.
                
                
                    
                        
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Галоўныя ворагі Расеі – гэта ЗША, Украіны й Турцыя. Гэта вынікі апошняга апытаньня, праведзенага сацыялягічнай лябараторыяй «Левада-центр» сярод грамадзян Расеі, якое было прысьвечанае адносінам расейцаў да іншых краін.
Найбольш варожа да Расеі настаўленыя ЗША, лічаць 72% расейцаў. Другое месца з самым высокім паказчыкам за ўсю гісторыю назіраньняў займае Ўкраіна – 48%. Для параўнаньня: у 2015 годзе гэтая лічба складала 37%.
Трэцяй недружалюбнай краінай зьяўляецца Турцыя: калі ў 2015 годзе так думаў 1% апытаных, то сёлета – 29%.
Галоўнымі сябрамі расейцы лічаць Беларусь (50%), Казахстан (39%) і Кітай (34%). У гэтым годзе 10% апытаных лічаць дружалюбнай краінай Сырыю: у 2015 годзе так лічылі толькі 2%. Большасьць расейцаў па-ранейшаму дрэнна ставяцца да ЗША (70%) і Эўразьвязу (62%).
вс