Logo Polskiego Radia
Print

Камуністычныя героі зьнікнуць з грамадзкай прасторы ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2016 12:00
Ва ўсёй краіне пачалася зьменаў назваў будынкаў, вуліц, дарог зьвязаных з эпохай камунізму.
foto:wikipedia/Public domain

Гэта вынікае з прынятага закону аб забароне прапаганды камунізму ў Польшчы, які на днях падпісаў прэзыдэнта. Закон уступіць у сілу праз тры месяцы. Пасьля гэтага мясцовыя ўлады атрымаюць год на тое, каб выдаліць з грамадзкай прасторы назвы - рэлікты мінулай эпохі.

У адной толькі Варшаве давядзецца зьмяніць больш за 30 назваў вуліц. Ва ўсёй Польшчы налічваецца больш за 1300 назваў, якія праслаўляюць камуністычную сыстэму. Сярод іншага, гэта 11 назваў Краснай арміі, 90 зьвязаных з гадавінамі ПНР.

Калі мясцовыя ўлады не пасьпеюць унесьці зьмены, праз год рашэньне прыме цэнтральная ўлада. Закон не датычыць помнікаў, абэліскаў ды памятных знакаў.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт