Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль: санкцыі супраць Расеі шкодзяць сусьветнай эканоміцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.05.2016 15:33
Гэта рэакцыя Масквы на рашэньне лідараў краінаў „Вялікай сямёркі”.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Крэмль папярэджвае, што працяг заходніх санкцыяў супраць Расеі будзе мець нэгатыўны ўплыў на сусьветную эканоміку. Так прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі пракамэнтаваў рашэньне лідараў краінаў „Вялікай сямёркі” аб працягу эканамічных абмежаваньняў у дачыненьні да Масквы.

Дзьмітры Пяскоў нагадаў, што Масква ліквідуе эмбарга на заходнія тавары, калі Эўразьвяз, ЗША, Канада, Японія й іншыя краіны Захаду адменяць свае санкцыі супраць Расеі.

„Мы ня думаем, каб падобныя рашэньні аказалі станоўчы ўплыў на сусьветную эканоміку й працэсы, якія адбываюцца ў сьвеце”, - сказаў Пяскоў.

Нагадаем, заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з анэксіяй Крыма й вайной у Данбасе. У адказ Масква ўвяла эмбарга на прадукты харчаваньня з краінаў Захаду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт