Ці сьледчыя трапілі на сьлед ахвяраў Аўгустоўскай аблавы?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.05.2016 14:58
Адказ на гэта дадуць спэцыялістычныя аналізы астанкаў, знойдзеных у Аўгустоўскай пушчы.
Photo: Alan Cleaver/Global Panorama/flickr.com/Commercial use allowed
У Аўгустоўскай пушчы, непадалёк дарогі Рыгаль (поль. Rygol) – Гібы (поль. Giby), супрацоўнікі Інстытута нацыянальнай памяці зь Беластоку знайшлі чалавечыя астанкі. Толькі спэцыялістычныя аналізы дадуць адказ на пытаньне, ці гэта парэшткі адной з ахвяраў Аўгустоўскай аблавы.
Супрацоўнікі Інстытута нацыянальнай памяці знайшлі пры астанках гузік ад польскага мундзіру з 1936 году і, верагодна, частку супрацьгаза. Акрамя таго, антраполяг знайшоў у шыі мужчыны фрагмэнты кулі.
Прэс-сакратар Беластоцкага аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці Томаш Данілецкі (поль. Tomasz Danilecki) паведаміў, што будзе праведзенае падрабязнае ўскрыцьцё астанкаў і ўзятая проба дзеля дасьледаваньня ДНК.
Аўгустоўская аблава была адным з самых буйных злачынстваў, зьдзейсьненых савецкай уладай супраць палякаў пасьля Другой сусьветнай вайны.
Мяркуецца, што ў ліпені 1945 году былі забітыя каля 600 чалавек. Месца іх пахаваньня па сёньняшні дзень невядомае.
аз