Прафэсар Ніна Баршчэўская ўзнагароджаная Мінкультам Беларусі (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.05.2016 15:54
Ніна Баршчэўская - шматгадовы кіраўнік Беларускай службы Польскага радыё.
Прафэсар Ніна Баршчэўская й пасол Аляксандр Авяр'янаўфота: radyjo.net/Дзьмітры Гурневіч
Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту, шматгадовы кіраўнік Беларускай службы Польскага радыё, а цяпер галоўны рэдактар Рэдакцыі “Ўсход” Польскага радыё Ніна Баршчэўская атрымала ганаровую адзнаку Міністэрства культуры Беларусі. Яе ўручыў амбасадар Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў падчас мерапрыемства “Беларуская культура ў панараме”, якое адбываецца ў польскай сталіцы.
Ніна Баршчэўская сказала, што яна была зьдзіўленая фактам узнагароджаньня, але тым ня менш яна задаволеная, бо прыемна, калі заўважаецца дзейнасьць на карысьць польска-беларускага дыялёгу.
дг/вс
слухайце далучаны гукавы файл (поўнае выказваньне Ніны Баршчэўскай)