Карпацкі аддзел Памежнай варты зноў ахоўвае мяжу РП (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        16.05.2016 17:11
                    
                                 
                
                
                    Кіраўнік МУС Польшчы ўдзельнічаў ва ўрачыстасьці 25-годзьдзя Памежнай варты ў Польшчы. 
                
                
                    
                        
Photo:PAP/Grzegorz Momot
                     
                
                
                
               
                
                         Карпацкі аддзел Памежнай варты зноў ахоўвае паўднёвую мяжу Польшчы. Аддзел быў адноўлены сёньняшнім распараджэньнем міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Падчас юбілейных урачыстасьцяў з нагоды 25-годзьдзя Памежнай варты, якія прайшлі ў горадзе Новы Сонч (поль. Nowy Sącz) на поўдні краіны, кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак (поль. Mariusz Błaszczak) падкрэсьліў, што ў цяперашні час служба на межах мае выключнае значэньне.
 
„Нашыя межы на самай справе зьяўляюцца часткай межаў Эўрапейскага Зьвязу”, - нагадаў Блашчак. Паводле яго, у цяперашняй складанай міжнароднай сытуацыі межы ЭЗ павінны ахоўваць прафэсійныя й добра падрыхтаваныя аддзелы.
 
Падчас урачыстасьці ў горадзе Новы Сонч функцыянэры Памежнай варты атрымалі ўзнагароды й павышэньні ў званьні.
Нагадаем, Карпацкі аддзел Памежнай варты быў ліквідаваны 31 сьнежня 2013 году.
 
 
ФОТА:PAP/Grzegorz Momot
аз