Logo Polskiego Radia
Print

Грузія: НДА супраць расейскамоўнага вяшчаньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2016 11:23
Яны хочуць абараніць грузінаў ад уплыву крамлёўскай прапаганды.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Грузінскія няўрадавыя арганізацыі патрабуюць увядзеньня забароны на вяшчаньне расейскага тэлебачаньня на тэрыторыі краіны. Такім чынам яны хочуць абараніць грузінаў ад уплыву крамлёўскай прапаганды. Заклік па гэтай справе актывісты накіравалі прэзыдэнту, прэм'ер-міністру й сьпікеру грузінскага парлямэнта.

Былы міністар культуры Грузіі Ніка Руруа сьцьвярджае, што „расейскае тэлебачаньне ня мае нічога агульнага з журналістыкай, і зьяўляецца зброяй акупантаў”. Паводле яго, забарона на вяшчаньне расейскіх тэлепраграмаў „ускладніць праводжаньне крамлёўскай палітыкі прамываньня мазгоў”.

Грузінскія няўрадавыя арганізацыі адзначаюць, што празь некалькі месяцаў у Грузіі адбудуцца парлямэнцкія выбары, на вынік якіх хацела б паўплываць на прапаганда Масквы, сеючы хаос.

„Мы ня можам даць акупанту такой магчымасьці”, - кажуць прадстаўнікі грузінскіх НДА.

Пасьля грузінска-расейскай вайны ў 2008 годзе парлямэнт у Тбілісі прыняў рэзалюцыю, якая называе сэпаратысцкія рэгіёны – Абхазію й Паўднёвую Асэтыю, акупаванымі тэрыторыямі й заклікаў Крэмль вывесьці расейскія войскі зь інтэгральнай тэрыторыі Грузіі.

Аднак расейскія жаўнеры надалей дыслякуюцца ў Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі. Апрача таго Масква прызнала незалежнасьць абодвух рэгіёнаў і падпісала зь імі дамовы аб супрацы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт