У Польшчы ствараецца школа без званкоў і ацэнак
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        12.05.2016 20:07
                    
                                 
                
                
                    Прыярытэт школы – гэта будаваць адносіны зь дзіцем, разьвіваючы яго зацікаўленьні й творчы патэнцыял.
                
                
                    
                        
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У польскім горадзе Гданьск, які разьмешчаны на ўзьбярэжжы Балтыкі, ствараецца школа без званкоў і ацэнак.
Прыярытэт навучальнай установы – гэта будаваць адносіны зь дзіцем, разьвіваючы яго зацікаўленьні й творчы патэнцыял, але бяз ціску на вынікі па рэалізацыі вучэбнай праграмы.
Паводле ініцыятараў школы, яны хочуць, каб дзеці «вучыліся мовы сэрца». У прыватнасьці, у школе будуць вучыць вырашэньня канфліктных сытуацый мірным шляхам.
Школа пачне дзейнасьць зь верасьня. Гэта другая такога тыпу школа ў Польшчы.
вс