Польская кампанія рэалізуе праект ЭЗ па ўзбраеньнях
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.05.2016 08:11
Польскі „Eurotech” распрацуе сыстэму сувязі паміж БЛА й самалётамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Эўразьвяз пачынае фінансаваньне праектаў у абароннай сфэры. Адзін зь першых рэалізуе польская кампанія „Eurotech”. Фірма з гораду Мелец (пол. Mielec) атрымае 2,2 мільёна эўра на распрацоўку сыстэму сувязі паміж бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі (БЛА) й самалётамі. „Сыстэма, распрацаваная польскай кампаніяй, павінна мець падвойнае грамадзянскае й вайсковае прызначэньне”,- кажа выканаўчы дырэктар Эўрапейскага абароннага агенцтва (анг. The European Defence Agency, EDA) Хорхэ Домэк (Jorge Domecq).
Гэта другі праект падвойнага ваенна-грамадзянскага выкарыстаньня, фінансаваны за сродкі зь бюджэту ЭЗ. Раней грошы Эўразьвязу атрымаў партугальскі праект „Turtle”.
Дзякуючы сыстэме „Eurotech”, бесьпілётнікі й самалёты будуць у стане пазьбегнуць сутыкненьня. Польскі праект фінансуецца за кошт пілятажнага фонду. Калі акажацца, што такі ўдзел ЭЗ мае сэнс у новым бюджэце, то пасьля 2021 году на гэтую мэты знойдзецца больш грошай.
Эўрапейскае абароннае агенцтва зьяўляецца плятформай для супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-сябрамі ЭЗ у галіне абароны. „У цяперашні час ніхто ў Эўропе, нават Вялікабрытанія ці Францыя, ня могуць сабе дазволіць самастойнае дзеяньне ў ваеннай прамысловасьці”, - тлумачыць Домэк. Краіны разумеюць, што лепш аб'яднаць рэсурсы й працаваць разам.
Менавіта таму Эўразьвяз стварае дзеля гэтага стымулы. З кастрычніка 2015 году ўсе праекты, рэалізаваныя пад эгідай агенцтва, звольненыя ад абавязку выплаты ПДВ, а ў новым бюджэце на гэтую мэту верагодна будуць выдзеленыя сродкі ў памеры 3,5 млрд. эўра.
Сяброўства ў Эўрапейскім абаронным агенцтве неабавязковае, але яго сябрамі зьяўляюцца ўсе краіны ЭЗ, за выключэньнем Даніі.
Польшча актыўна ўдзельнічае ва ўсіх ключавых праграмах агенцтва.
аз