Logo Polskiego Radia
Print

Папа атрымаў у падарунак ад польскіх чыгуначнікаў білет на цягнік

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.04.2016 17:22
Чыгуначнікі таксама падарылі Францішку форменную фуражку правадніка кампаніі PKP Intercity.
Папа Римский ФранцискПапа Римский ФранцискPhoto: Calixto N. Llanes/flickr.com/Commercial use allowed

Папа рымскі Францішак атрымаў у падарунак ад польскіх чыгуначнікаў білет на цягнік. Квіток на экспрэс Гдыня-Кракаў, які, дарэчы, называецца «Сьвятая Фаўстына», уручылі на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікі пасажырскай чыгуначнай кампаніі PKP Intercity, якая ўваходзіць у склад дзяржаўнага чыгуначнага гіганта PKP.

Чыгуначны білет – гэта сымбалічнае запрашэньне Папы ад польскіх чыгуначнікаў на Сусьветныя дні моладзі, якія пройдуць у Кракаве 27-31 ліпеня. Акрамя таго, чыгуначнікі падарылі пантыфіку форменную фуражку правадніка PKP Intercity.

Плянуецца, што ў пэрыяд Сусьветных дзён моладзі цягнікі PKP Intercity перавязуць больш за 100 тыс. удзельнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, спэцыяльна на мерапрыемства польская чыгунка прызначыць 70 дадатковых спэцыяльных пасажырскіх складаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт