Польшча падпісала Парыскае пагадненьне па зьмяненьні клімату
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.04.2016 10:57
Цырымонію падпісаньня дакумэнта прадстаўнікамі многіх краіны сьвету адкрыў асабіста Пан Гі Мун.
PAP/EPA/JUSTIN LANE
Прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла ў зале Генэральнай асамблеі ў Нью-Ёрку падпісала Парыскае пагадненьне па зьмяненьні клімату. Цырымонію падпісаньня дакумэнта прадстаўнікамі многіх краіны сьвету адкрыў асабіста генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Паводле яго слоў, гэтая падзея зьяўляецца гістарычнай, паколькі беспрэцэдэнтная колькасьць краін (171) падпісвае дакумэнт ААН на працягу аднаго дня.
Паводле Бэаты Шыдла, Парыскае пагадненьне дазволіць змагацца з кліматычнымі зьменамі, адначасова беручы пад увагу спэцыфіку эканомік паасобных краін-падпісантаў.
Пасьля цырымоніі падпісаньня кіраўнік Рады міністраў Польшчы сустрэлася з Пан Гі Мунам.
Дадзенае пагадненьне па клімаце было прынятае 12 сьнежня 2015 года. Тады краіны-ўдзельніцы форуму ў Парыжы дамовіліся не дапусьціць павышэньня сярэдняй тэмпэратуры на плянэце да 2100 года больш чым на +2 паводле Цэльсія ў параўнаньні з даіндустрыяльнай эпохай.
вс