Рашэньне па справе Польшчы ПАРЭ прыме ў траўні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.04.2016 12:54
Сёньняшняе галасаваньне па гэтай справе чарговы раз было адкладзенае.
Photo: Antonio Bonanno/flickr.com/Commercial use allowed
Рашэньне аб магчымай падрыхтоўцы дакладу на тэму “Функцыянаваньне дэмакратычных інстытутаў у Польшчы” Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы, хутчэй за ўсё, прыме ў траўні. Галасаваньне, якое па гэтай справе мела адбыцца падчас сёньняшняй сэсіі ПАРЭ, чарговы раз было адкладзенае.
Дзеля падрыхтоўкі дакладу па стане дэмакратыі й вяршэнства закона ў Польшчы неабходная згода асамблеі, у якой засядаюць прадстаўнікі 46 дзяржаў-чальцоў. Галасаваньне павінна было адбыцца ў панядзелак, але яго перанесьлі на пятніцу. У сваю чаргу сёньня было вырашана, што справа будзе разгледжана 26 траўня на паседжаньні Пастаяннага камітэту Парлямэнцкай асамблеі, якое адбудзецца ў Таліне.
Старшыня польскай дэлегацыі Ўладзімір Бярнацкі (поль. Włodzimierz Bernacki) не хаваў свайго расчараваньня. Паводле яго, усе былі гатовыя галасаваць і разьлічвалі, што заява аб падрыхтоўцы дакладу па Польшчы ня будзе прынятая.
аз