Больш за 95% палякаў змагаюцца са стрэсам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.04.2016 21:58
                    
                                 
                
                
                    Нэрвовае перанапружаньне можа прывесьці да паўстаньня алькагольнай альбо іншай залежнасьці.   
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Больш за 95% палякаў прызнаюць, што ім здараецца змагацца са стрэсам, пры гэтым 20% кажуць, што стрэс адчуваюць штодня. Такія лічбы вынікаюць з дасьледаваньня, праведзенага Польскім псыхалягічным таварыствам.
Паводле псыхолягаў, у Польшчы жанчыны адчуваюць стрэс часьцей чым мужчыны з-за занадта вялікага аб'ёму хатніх абавязкаў.
Справа ў тым, што сучасныя жанчыны імкнуцца рабіць кар'еру й адначасова на іх застаецца дом і роля маці, таму цяжка ўзгадніць усе гэтыя часткі свайго жыцьця.
Кожны другі дарослы паляк лічыць, што ўмее спраўляцца са стрэсам.
Паводле псыхолягаў, уменьне спраўляцца са стрэсам зьяўляецца часткай эмацыйнага разьвіцьця кожнага псыхалягічна здаровага чалавека. Пры гэтым спэцыялісты зазначаюць, што нэрвовае перанапружаньне можа прывесьці да паўстаньня алькагольнай альбо іншай залежнасьці.   
вс