Па справе Ту-154М Польшча зьвернецца ў міжнародныя ўстановы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.04.2016 16:17
Польскі бок правярае, якая ўстанова можа паўплываць на Маскву – Вашчыкоўскі.
Вітальд ВашчыкоўскіPhoto: polskieradio.pl
Польшча правярае, у якія міжнародныя ўстановы можа зьвярнуцца, каб дамагчыся ад Расеі вяртаньня абломкаў прэзыдэнцкага самалёта, які пазьбіўся пад Смаленскам у 2010 годзе. Пра гэта ў Трэцяй праграме грамадзкага Польскага радыё казаў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.
Кіраўнік польскай дыпляматыі прызнаў, што магчымасьці паўплываць на Расею невялікія.
Вітальд Вашчыкоўскі: Цяпер мы аналізуем сытыацыю ў міжнародным аспэкце, то бок, ці мы можам зьвярнуцца да міжнародных установаў. У адны мы можа зьвяртацца толькі са згоды расейскага боку. Ад іншым мы можам чакаць выключна рэзалюцыі, якая заклікала б расейцаў выдаць абломкі самалёта. Аднак іх даручэньні не зьяўляюцца абавязковымі для расейскага боку.
У сёньняшнім інтэрвію выданьню „Nasz Dziennik” міністар замежных спраў прызнаў, што шанцы на вяртаньне абломкаў самалёта невялікія. „Чым далей ад 10 красавіка 2010 году, тым больш выраза бачная рашучасьць, зь якой расейцаў ня хочуць аддаць палякам абломкаў”, - сказаў міністар. Паводле яго, гэта можа сьведчыць пра тое, што „яны хочуць нешта схаваць”.
аз