У Нагорным Карабаху зной льецца кроў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.04.2016 18:24
Выбухнуў замарожаны ў пачатку 1990-х армянска-азэрбайджанскі канфлікт.
Нагорны Карабах на карцеcommons.wikimedia.org/Public Domain
Ноччу зь пятніцы на суботу паміж Армэніяй і Азэрбайджанам пачаўся ваенны канфлікт на спрэчнай тэрыторыі — у Нагорным Карабаху.
Азэрбайджан заяўляе, што іх вайсковыя адзінкі, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту, былі абстраляныя з артылерыі, мінамётаў і гранатамётаў. У сваю чаргу Армэнія зазначае, што першымі артылерыйскі агонь адкрылі азэрбайджанцы, пасьля чаго ў атаку пайшлі танкі й верталёты.
Ерэван заявіў, што азэрбайджанскія войскі выкарысталі ўстаноўкі залпавага агню "Град" і што загінула 12-гадовае дзіця. У сваю чаргу Баку паведаміла пра 12 загінулых азэрбайджанскіх ваеннаслужачых. Азэрбайджанцы таксама інфармуюць пра адзін зьбіты верталёт Мі-24 ды страту танка, які падарваўся на міне.
Як зазначае “Эўрарадыё”, азэрбайджанскія СМІ паведамляюць, што армянскія войскі панесьлі значныя страты: 6 падбітых танкаў, 15 артылерыйскіх установак, 100 забітых і параненых вайскоўцаў. Армія непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі сьцьвярджае, што азэрбайджанцы насамрэч страцілі два верталёты, два беспілётнікі й тры танкі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў бакі канфлікту неадкладна спыніць агонь і "праявіць стрыманасьць".
У суботу адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Азэрбайджана Ільхамам Аліевым. Кіраўнік Беларусі выказаў заклапочанасьць сытуацыяй у зоне канфлікту.
Дэ-юрэ Нагорны Карабах знаходзіцца ў складзе Азэрбайджанскай Рэспублікі, а насамрэч большая яго частка ўваходзіць у Нагорна-Карабахскую Рэспубліку, самаабвешчаную 2 верасьня 1991 года.
З пачатку 1992 года да мая 1994-га ў Нагорным Карабаху ішла актыўная фаза баявых дзеяньнях паміж Армэніяй і Азэрбайджанам.
вс