Logo Polskiego Radia
Print

Эўропа, у тым ліку Польшча, пераходзіць на летні час

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2016 19:57
У Эўропе ад зьмены часу адмовіліся толькі Беларусь і Ісляндыя.
pixabay.com/Public Domain CC0

У ноч з 26 на 27 сакавіка (з суботы на нядзелю) амаль усе краіны Эўропы, у тым ліку Польшча, пяройдуць на летні час. Гэта азначае, што спаць прыйдзецца на гадзіну менш, бо ў Польшчы ў 2.00 ночы стрэлкі гадзіньнікаў будуць пераведзены на гадзіну наперад (на 3.00).

Пераход зь зімовага на летні час абумоўлены жаданьнем зьнізіць спажываньне электрычнасці з-за таго, што сьветлавы дзень доўжыцца даўжэй. Дадатковым аргумэнтам для турыстычных краін, да якіх адносіцца й Польшча, зьяўляецца тое, што турысты могуць больш часу прысьвяціць экскурсіям і выдаткаваць больш грошай.

Зьмена часу мае і сваіх крытыкаў. Зазначаецца, што пасьля пераходу на летні час у розных краінах назіраецца рост інфарктаў. Так адбываецца таму, што людзі менш сьпяць, а іх біялягічны гадзіньнік зь цяжкасьцю прыстасоўваецца да новых умоваў функцыянаваньня.

Нягледзячы на гэта, жыхары 78 дзяржаў у сьвеце пераводзяць стрэлкі. У Эўропе ад зьмены часу адмовіліся толькі Беларусь і Ісляндыя. У Расеі летні час будзе ўведзены толькі ў некаторых рэгіёнах.
Зьмена часу восеньню й вясной абавязковая ва ўсім Эўрапейскім Зьвязе – гэта рэгулюе спэцыяльная дырэктыва

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт