Logo Polskiego Radia
Print

Яраслаў Качыньскі заклікае спыніць палітычныя спрэчкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.03.2016 17:33
Пра гэта сьпікер Сэйму будзе размаўляць з прадстаўнікамі ўсіх парлямэнцкіх фракцыяў.
Cтаршыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.Cтаршыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.Photo:PAP/Bartłomiej Zborowski

Старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” заклікае спыніць палітычныя спрэчкі да часу завяршэньня візыту Папы рымскага ў Польшчы.

Яраслаў Качыньскі заявіў, што пасьля Вялікадня сьпікер Сэйму сустрэнецца па гэтай справе з прадстаўнікамі парлямэнцкіх фракцыяў.

Яраслаў Качыньскі заявіў, што ў цяперашняй складанай сытуацыі ў Эўропе, ўсе бакі павінны адмовіцца ад вострых палітычных спрэчак й публічнага высьвятленьня адносінаў.

Яраслаў Качыньскі: Цяпер назіраецца надзвычайная сытуацыя: шматлікія пагрозы на Захадзе, агрэсыўная палітыка Расеі, а таксама розныя ўнутраныя спрэчкі, якія непатрэбна абвастраюцца. У гэткай сытуацыі я лічу гэткі заклік неабходным.

- сказаў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.

Нагадаем, візыт Папы прыскага ў Польшчу заплянаваны на ліпень бягучага году падчас Сусьветных дзён моладзі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт