Logo Polskiego Radia
Print

Беспрацоўе ў Польшчы не павялічваецца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2016 14:24
Пра гэта сьведчаць дадзеныя, апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленьнем.
Photo: Jeremy Segrott/flickr.com/Commercial use allowed

У лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 10,3%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны. Гэта азначае, што колькасьць беспрацоўных у краіне не зьмянілася ў параўнаньні са студзенем. У сваю чаргу ў параўнаньні зь лютым мінулага году яго ўзровень скараціўся на 1,6%.

У лютым на ўліку службаў занятасьці стаяла амаль 1 мільён 653 тысяч зарэгістраваных беспрацоўных, у тым ліку 1 мільён 416 тысяч зь іх страцілі права на сацыяльную дапамогу.

Службы занятасьці атрымалі ад працадаўцаў інфармацыю пра 133 тысяч 800 вакансіяў.

Аб'яўленыя Галоўным статыстычным упраўленьнем дадзеныя адпавядаюць чаканьням экспэртаў і прагнозам Міністэрства працы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт