Logo Polskiego Radia
Print

КДБ высунуў афіцыйнае абвінавачаньне Юрыю Чыжу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.03.2016 10:16
Яго вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры.
Юрый ЧыжЮрый Чыжfoto: youtube.com

КДБ выставіў афіцыйнае абвінавачаньне кіраўніку групы кампаній «Трайпл» Юрыю Чыжу, затрыманаму 11 сакавіка. Яго вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры.

«Яму выстаўленае абвінавачаньне па частцы 2 артыкула 243 – ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Вядуцца сьледчыя дзеяньні, мера стрыманьня ня зьмененая», – заявіў «Эўрарадыё» кіраўнік прэс-службы КДБ Дзьмітрый Пабяржын.

Паводле яго словаў, тэарэтычна Юрый Чыж можа выйсьці на свабоду пад заклад – такая працэсуальная норма ёсьць. Але ці зможа ён гэтай норма скарыстацца, будуць вырашаць сьледчыя.

Інфармацыі наконт іншых фігурантаў гэтай справы пакуль няма.

Паводле словаў старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Валерыя Вакульчыка, калі бізнэсовец даведаўся пра ператрусы ў офісах кампаній, то ён спрабаваў на машыне ўцячы за мяжу. Нібыта Чыж на хуткасьці 220 км/г рухаўся спачатку ў бок летувіскай, а потым польскай мяжы. Каб яго злавіць, уводзіўся плян «Перахоп».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт