Logo Polskiego Radia
Print

Чэхія рашуча падтрымала Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.03.2016 09:29
“Польскі ўрад, які ўзьнік у выніку свабодных выбараў, не павінен крытыкавацца Эўразьвязам”, - заявіў прэзыдэнт Чэхіі.
PAP/Jacek Turczyk

Чэхія рашуча падтрымала Польшчу
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падчас візыту ў Чэхіі сустрэўся з прэзыдэнтам краіны Мілашам Зэманам.
“Польскі ўрад, які ўзьнік у выніку свабодных выбараў, не павінен крытыкавацца Эўразьвязам”, - заявіў прэзыдэнт Чэхіі. На супольнай прэс-канфэрэнцыі Мілаш Зэман паінфармаваў, што размова ішла, між іншым, пра эканамічную супрацу паміж краінамі, энэргетычную бясьпеку, а таксама міжнародную палітыку.
“Я выказаў погляд, што польскі ўрад, які ўзьнік у выніку свабодных выбараў, у сувязі з тым мае поўнае права рэалізоўваць крокі, на якія атрымаў мандат у гэтых выбарах, не павінен крытыкавацца Эўразьвязам, які нарэшце павінен засяродзіцца на сваёй асноўнай задачы, то бок ахове вонкавых межаў”, - сказаў Мілаш Зэман.
Анджэй Дуда падзякаваў чэскаму прэзыдэнту за “вельмі рашучую дэклярацыю ў справе таго, што кожная дзяржава сама павінна вырашаць унутраныя пытаньні, без неабходнасьці выслухоўваць увагі з боку эўрапейскіх установаў ці іншых краін”.
“Гэта важныя словы, бо яны паказваюць, як моцна чэскаму прэзыдэнту залежыць на сувэрэнітэце яго дзяржавы, як і партнэрскі падыход да іншых краін, а найперш суседзяў”, - дадаў Анджэй Дуда.
……

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падчас візыту ў Чэхіі сустрэўся з прэзыдэнтам краіны Мілашам Зэманам. На супольнай прэс-канфэрэнцыі Мілаш Зэман паінфармаваў, што размова ішла, між іншым, пра эканамічную супрацу паміж краінамі, энэргетычную бясьпеку, а таксама міжнародную палітыку.

“Я выказаў погляд, што польскі ўрад, які ўзьнік у выніку свабодных выбараў, у сувязі з тым мае поўнае права рэалізоўваць крокі, на якія атрымаў мандат у гэтых выбарах, не павінен крытыкавацца Эўразьвязам, які нарэшце павінен засяродзіцца на сваёй асноўнай задачы, то бок ахове вонкавых межаў”, - сказаў Мілаш Зэман.

Анджэй Дуда падзякаваў чэскаму прэзыдэнту за “вельмі рашучую дэклярацыю ў справе таго, што кожная дзяржава сама павінна вырашаць унутраныя пытаньні, без неабходнасьці выслухоўваць увагі з боку эўрапейскіх установаў ці іншых краін”.

“Гэта важныя словы, бо яны паказваюць, як моцна чэскаму прэзыдэнту залежыць на сувэрэнітэце яго дзяржавы, як і партнэрскі падыход да іншых краін, а найперш суседзяў”, - дадаў Анджэй Дуда.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт