У заторах кожны кіроўца губляе 700 эўра штогод
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.03.2016 17:39
Вадзіцелі 7 буйных гарадоў Польшчы з-за затораў штогод амаль 885 млн эўра.
foto: pixabay.com
Вадзіцелі 7 буйных гарадоў Польшчы з-за затораў штогод губляюць 3 млрд 800 мільёнаў злотых (амаль 885 мільёнаў эўра) – гэта вынікае з апошніх дасьледаваньняў кампаній Deloitte і Targeo.pl. У параўнаньні з папярэднім дасьледаваньнем, яго вынікі горшыя на 12 адсоткаў: у грашовым эквіваленцце гэта паўтара мільёна злотых у дзень (амаль 350 тыс. эўра). Калі б не было затораў, польскі ВУП быў бы вышэй на 0,2 працэнта.
Паводле Deloitte, штогадовыя выдаткі на праезды ў корках статыстычнаму кіроўцу абыходзяцца ў больш за 3 тысячы злотых (700 эўра). Атрымліваецца, што кошт праездаў у гадавым маштабе складае 70 працэнтаў ад сярэднямесячнай заработнай платы.
Найбольшыя праблемы з заторамі назіраюцца ва Ўроцлаве, Кракаве, Познані й Варшаве.
Паводле аўтараў дасьледаваньня, у зьмяншэньні затораў на дарогах магло б дапамагчы скарачэньне колькасьці дарожных знакаў і сьветафораў, у цэнтрах гарадоў абмежаваньне вуліц з аднабаковым рухам, увядзеньне дадатковай паласы для павароту налева й забарона стаянкі на праежджай частцы.
яс