Польшча прадала Беларусі сем цягнікоў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.02.2016 12:25
Кампанія "АСБ Лізінг" прыцягнула крэдыт у 19 млн. эўра ад "Райфайзен Банк Польска С.А." для фінансаваньня паставак дызель-цягнікоў.
foto: commons.wikimedia.org/Фетисов Михаил/CC BY-SA 3.0
Кампанія "АСБ Лізінг" прыцягнула крэдыт у 19 млн. еўра ад "Райфайзен Банк Польска С.А." (Raiffeisen Bank Polska S.A) для фінансаваньня паставак дызель-цягнікоў.
Як паведамляе "АСБ Лізінг", крэдытнае пагадненьне было падпісанае ў Варшаве 15 лютага. Пазыковыя сродкі выдзеліў "Райфайзен Банк Польска С.А." у межах фінансаваньня паставак у 2016 годзе чатырох дызель-цягнікоў вытворчасьці польскай кампаніі Pojazdy Szynowe PESA Bydgoszcz S.A. з мэтай далейшай перадачы ў фінансавы лізінг Беларускай чыгунцы. Гарантыі па забесьпячэньні абавязацельстваў "АСБ Лізінга" ў межах зьдзелкі дадзеныя матчыным банкам — ААТ "АСБ Беларусбанк".
"Рэалізацыя лізінгавага праекта дасьць магчымасьць павысіць якасьць і бясьпеку транспартнага абслугоўваньня пасажыраў чыгуначнага транспарту ДА "Беларуская чыгунка" ў рэспубліцы і за яе межамі", — гаворыцца ў паведамленьні.
ТАА "АСБ Лізінг" — унівэрсальная лізінгавая кампанія, якая аказвае паслугі фінансавага лізінгу, міжнароднага лізінгу і лізінгу для фізычных асоб. Яна ажыцьцяўляе дзейнасьць з 2004 года.
У мінулым годзе польская фірма PESA прадала Беларусі тры цягнікі. Яны працуюць на трасе Менск-Вільня. Цягнікі маюць кожны 145 сядзячых месцаў і могуць дасягнуць хуткасьць 140 км/г.
БелаПАН/яс