Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча Францішка й Кірыла: "З гэтага моманту будзе лягчэй"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2016 09:39
  • рэлігія 14.01.mp3
Патрыярх і Папа Рымскі заклікалі сусьветную супольнасьць спыніць перасьлед хрысьціян на Ўсходзе.
PAP/EPA/ADALBERTO ROQUE/POOL

Была гэта першая за апошнія амаль тысячу гадоў сустрэча кіраўнікоў Рыма-каталіцкага касьцёла й расейскага праваслаўя.
“Нарэшце”, - сказаў папа Францішак, вітаючы Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Кірыла. А пасьля дадаў: “Мы браты”, а потым паўтарыў гэтыя словы некалькі разоў. У сваю чаргу Патрыярх Кірыл заўважыў: “З гэтага моманту ьудзе лягчэй”.
Пасьля двухгадзіннай сустрэчы Папа Рымскі й Патрыярх Маскоўскі падпісалі сумесную дэклярацыю. У дакумэнце, між іншым, гучыць заклік да міжнароднай супольнасьці, прадпрыняць “хуткія дзеяньні для прадухіленьня далейшага выцясьненьня хрысьціян з Блізкага Ўсходу”. “Заклікаем сусьветную супольнасьць згуртавацца, каб скончыць з насільлем і тэрарызмам, і адначасова праз дыялёг садзейнічаць больш хуткаму дасягненьню грамадзянскага міру”, “зьвяртаемся да ўсіх бакоў, якія могуць апынуцца ўцягнутымі ў канфлікты, з гарачым заклікам праявіць добрую волю й сесьці за стол перамоваў”, “заклікаем усе краіны, залучаныя ў барацьбу з тэрарызмам, да адказных, узважаных дзеяньняў”, - напісана ў дэклярацыі.
Патрыярх і Папа Рымскі заклікалі сусьветную супольнасьць згуртавацца ў барацьбе з тэрарызмам і пакончыць з гвалтам на плянэце, нагадаўшы, што канфлікты ў Сірыі й Іраку панесьлі тысячы жыцьцяў і пакінулі без прытулку й сродкаў да існаваньня мільёны людзей.
Францішак і Кірыл таксама адзначылі, што Эўропа павінна застацца вернай сваім хрысьціянскім караням.

Была гэта першая за апошнія амаль тысячу гадоў сустрэча кіраўнікоў Рыма-каталіцкага касьцёла й расейскага праваслаўя.

“Нарэшце”, - сказаў папа Францішак, вітаючы Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Кірыла. А пасьля дадаў: “Мы браты”, а потым паўтарыў гэтыя словы некалькі разоў. У сваю чаргу Патрыярх Кірыл заўважыў: “З гэтага моманту будзе лягчэй”.

Пасьля двухгадзіннай сустрэчы Папа Рымскі й Патрыярх Маскоўскі падпісалі сумесную дэклярацыю. У дакумэнце, між іншым, гучыць заклік да міжнароднай супольнасьці, прадпрыняць “хуткія дзеяньні для прадухіленьня далейшага выцясьненьня хрысьціян з Блізкага Ўсходу”. “Заклікаем сусьветную супольнасьць згуртавацца, каб скончыць з насільлем і тэрарызмам, і адначасова праз дыялёг садзейнічаць больш хуткаму дасягненьню грамадзянскага міру”, “зьвяртаемся да ўсіх бакоў, якія могуць апынуцца ўцягнутымі ў канфлікты, з гарачым заклікам праявіць добрую волю й сесьці за стол перамоваў”, “заклікаем усе краіны, залучаныя ў барацьбу з тэрарызмам, да адказных, узважаных дзеяньняў”, - напісана ў дэклярацыі.

Патрыярх і Папа Рымскі заклікалі сусьветную супольнасьць згуртавацца ў барацьбе з тэрарызмам і пакончыць з гвалтам на плянэце, нагадаўшы, што канфлікты ў Сірыі й Іраку панесьлі тысячы жыцьцяў і пакінулі без прытулку й сродкаў да існаваньня мільёны людзей.

Францішак і Кірыл таксама адзначылі, што Эўропа павінна застацца вернай сваім хрысьціянскім караням.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт