Грошы ЗША будуць прызначаныя на ўсходні рубеж НАТО
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.02.2016 21:39
                    
                                 
                
                
                    Гаворка ідзе пра 3 млрд 400 млн даляраў, якія ЗША прызначаць на павелічэньне сваёй прысутнасьці ў Эўропе.
                
                
                    
                        
Antoni Macierewicz, minister obrony narodowejFoto: PAP/Rafał Guz
                     
                
                
                
               
                
                          Міністар нацыянальнай абароны Польшчы заявіў, што грошы, якія абяцалі ЗША, будуць выдаткаваныя на ўзмацненьне ўсходняга рубяжу NATO, у тым ліку Польшчы.
Такія гарантыі, паводле Антоні Мацярэвіча, даў генсакратар альянсу Енс Стольтэнбэрг падчас нефармальнай сустрэчы міністраў абароны ЭЗ у Амстэрдаме.
Гаворка ідзе пра 3 мільярды 400 мільёнаў даляраў, якія Вашынгтон вырашыў прызначыць на павелічэньня амэрыканскай ваеннай прысутнасьці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
Паводле Антоні Мацярэвіча, гэта важная заява. Міністар падкрэсьліў у Амстэрдаме, што эўрапейцы павінны таксама думаць аб усходніх суседзях і павялічыць там жа сваю прысутнасьць.
„Такія краіны, як Украіна, Малдова, Грузія маюць патрэбу ў нашай прысутнасьці”, - сказаў Мацярэвіч.
Бясьпека ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе была адной з тэм нефармальнай сустрэчы міністраў абароны ЭЗ у Амстэрдаме.
аз