Logo Polskiego Radia
Print

60% мігрантаў – эканамічныя, а не ўцекачы ад вайны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.01.2016 11:59
Пра гэта сьведчаць неапублікаваныя да гэтай пары дадзеныя агенцтва „Frontex”.
БіженціБіженціPhoto: Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/flickr.com

Нават 60% адсоткаў людзей, якія прыбылі ў Эўропу ў сьнежні, гэта ня бежанцы, але эканамічныя імігранты. Пра гэта ў інтэрвію галяндзкай тэлевізіі заявіў віцэ-старшыня Эўракамісіі Франс Цімэрманс.

Пра гэта сьведчаць неапыблікаваныя да гэтай пары дадзеныя агенцтва „Frontex”, то бок эўразьвязаўскага агенцтва па кантролю за зьнешнімі межамі ЭЗ.

Тым ня менш, Эўракамісія пацьвердзіла, што ў сьнежні ў Эўропу прыбылі, між іншым, грамадзяне Марока, Туніса й Пакістана, якія ня маюць права на міжнародную абарону.

У сваю чаргу прэс-сакратар Эўракамісіі Наташа Бэрто прызнае, што ёсьць праблемы з хуткім вяртаньнем эканамічных мігрантаў у краіны іх паходжаньня.

„Без эфэктыўнай рэадмісіі, на самой справе, мы запрашаем у Эўропу тых, хто ня мае права на прытулак”, - дадала прадстаўніца Эўрапейскай камісіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт