Кароннае вясельле - 75 гадоў сумеснага жыцьця (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.01.2016 14:07
97-гадовая спадарыня Анна й 96-гадовы спадар Эўгеніюш шлюб узялі 75 гадоў таму.
foto: Urząd Gminy Korzenna
Анна й Эўгеніюш Суловічы зь вёскі Пасадова Магільска (Posadowa Mogilska) што ў павеце Новы Сонч (Nowy Sącz) на поўдні Польшчы адзначылі Кароннае вясельле – 75-годзьдзе сумеснага жыцьця. 97-гадовая спадарыня Анна й 96-гадовы спадар Эўгеніюш выгадавалі 5 дзяцей ды дачакаліся 9 унукаў і 16 праўнукаў. У размове з карэспандэнтам Польскага радыё яны сказалі, што для таго, каб саюз быў шчасьлівым, трэба адзін аднога кахаць і паважаць ды быць церпялівым.
З Каронным вясельлем сямейную пару Суловічаў павіншаваў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
вс
foto: Urząd Gminy Korzenna