Буслы ня хочуць лётаць у вырай 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.01.2016 16:23
                    
                                 
                
                
                    Навукоўцам пакуль што не ўдалося высьветліць прычын такіх паводзін буслоў.
                
                
                    
                        
A white stork. Photo:Carlos Delgado/Wikimedia Commonscommons.wikimedia.org/Carlos Delgado
                     
                
                
                
               
                
                         Буслы перасталі лётаць у цёплыя краіны, сьцьвярджаюць навукоўцы, якія правялі дасьледаваньні й назіраньні за гэтай птушкай. Раней на зіму яны заўсёды ляцелі ў вырай з Эўропы ў Афрыку альбо заходнюю Азію. Аднак у апошнія гады птушкі зьмянілі свае паводзіны.
Навукоўцы пры дапамозе сыстэмы GPS прасачылі за 70 асобінымі ў розных краінах. Аказалася, што буслы з Польшчы, Расеі й Грэцыі паводзяць сябе традыцыйна, гэта значыць накіроўваюцца ў вырай. Птушкі зь Гішпаніі й Нямеччыны ўжо не лятуць так далёка як іх продкі, а ўзбэкістанскія буслы адмовіліся ад падарожжа й зіму праводзяць у сябе на радзіме.
Навукоўцам пакуль што не ўдалося высьветліць прычын такіх паводзін буслоў.
Вынікі дасьледаваньня публікуе часопіс «Science Advances».
вс