Logo Polskiego Radia
Print

У Закапанэ створаны найбольшы ў сьвеце лябірынт у сьнезе (ФОТА+ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.01.2016 14:18
Ініцыятары стварэньня лябірынту будуць падаваць заяўку на тое, каб унесьці абʼект у Кнігу рэкордаў Гінэса.
www.youtube.com

У горадзе Закапанэ (вядомы зімовы курорт на поўдні Польшчы) створаны найбольшы ў сьвеце лябірынт у сьнезе. Ён складаецца з 60 тыс. элемэнтаў і займае плошчу 2,5 тыс. квадратных мэтраў. Ініцыятары стварэньня лябірынту будуць падаваць заяўку на тое, каб унесьці абʼект у Кнігу рэкордаў Гінэса.
Да гэтага рэкорд належаў Канадзе, дзе быў пабудаваны сьнежны лябірынт плошчай 1,7 тыс. квадратных мэтраў.

У Закапанэ працы па стварэньні лябірынту распачаліся ў лістападзе. Аднак у сьнежні праект апынуўся пад знакам пытаньня, бо прыйшло ацяпленьне. На шчасьце, у Татрах яно доўга не пратрымалася й ініцыятары вярнуліся да далейшых «сьнежных» прац.

Сёньня ў Закапанэ дзённая тэмпэратура складала 6 градусаў мароза, а ноччу – мінус 10.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт