Logo Polskiego Radia
Print

Прызначаны новы дырэктар Польскага радыё для замежжа

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.01.2016 11:40
Праўленьне Польскага радыё прызначыла новых дырэктараў каналаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Праўленьне грамадзкага Польскага радыё прызначыла новых дырэктараў Першай праграмы Польскага радыё, Польскага радыё для замежжа, Інфармацыйнага радыёагенцтва Польскага радыё (IAR), а таксама кіраўніка Бюро праўленьня кампаніі.

Таксама прынятае рашэньне аб разьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж паасобнымі сябрамі праўленьня грамадзкай радыёстанцыі.

На пасаду дырэктара-галоўнага рэдактара Першай праграмы Польскага радыё быў прызначаны Рафал Пажэзіньскі (Rafał Porzeziński). Яго намесьнікам прызначaны Яцэк Рагініс-Крулікевіч (Jacek Raginis-Królikiewicz).

Акрамя таго, дырэктарам-галоўным рэдактарам Праграмы для замежжа Польскага радыё прызначаны Томаш Выбраноўскі (Tomasz Wybranowski), а Томаш Кавальчэўскі (Tomasz Kowalczewski) – дырэктарам-галоўным рэдактарам Інфармацыйнага радыёагенцтва Польскага радыё (IAR).

У сваю чаргу дырэктарам Бюро праўленьня прызначана Агнешка Качароўска– Будэк (Agnieszka Kaczorowska - Budek).

Паводле старшыні праўленьня Польскага радыё Барбары Станіслаўчык, вопыт, веды й ідэі асоб, якія абраныя для кіраваньня асобнымі праграмамі Польскага радыё, паспрыяюць разьвіцьцю дзяржаўнай радыёвяшчальнай кампаніі, у тым ліку ў рэалізацыі ейнай місіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт