Дзяржаўнае Польскае радыё маё новае кіраўніцтва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.01.2016 15:15
                    
                                 
                
                
                    Барбара Станіслаўчык стала першай жанчынай-старшынём у гісторыі Польскага радыё (кампанія заснаваная ў 1925 годзе).
                
                
                    
                        
Intendantin Barbara StanisławczykFoto: Małgorzata Sas/Polskie Radio
                     
                
                
                
               
                
                         Дзяржаўнае Польскае радыё маё новае кіраўніцтва. Сёньня міністар дзяржаўнай маёмасьці Польшчы прызначыў праўленьне радыёвяшчальнай кампаніі. Старшынём праўленьня стала Барбара Станіслаўчык (Barbara Stanisławczyk), а членамі Ежы Класіньскі (Jerzy Kłosiński) і Марцін Палядэ (Marcin Palade). Барбара Станіслаўчык стала першай жанчынай-старшынём у гісторыі Польскага радыё (кампанія заснаваная ў 1925 годзе).
Прызначаны таксама старшыня праўленьня дзяржаўнага Польскага тэлебачаньня. Ім стаў Яцэк Курскі – былы дэпутат нацыяналістычнай партыі “Права й справядлівасьць” (“ПіС”).
Пасьля перамогі “ПіС” на асеньніх парлямэнцкіх выбарах быў прыняты закон, які дазволіў выбраць новае кіраўніцтва дзяржаўных радыё й тэлебачаньня. Апазыцыя абвінавачвае “ПіС” у празьмернай палітызацыі дзяржаўных электронных СМІ.  
вс