У Варшаве ствараецца кавярня, дзе будуць працаваць хворыя аўтызмам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.01.2016 12:15
У штодзённым жыцьці хворыя аўтызмам маюць мінімальныя шанцы на тое, каб знайсьці працу.
Francis/flickr.com
Неўзабаве ў Варшаве будзе адкрытая кавярня пад назвай "Życie jest fajne" ("Жыцьцё - класнае"), у якой кліентаў будуць абслугоўваць людзі, хворыя аўтызмам. У памяшканьні, якое прадаставілі гарадзкія ўлады, пачаўся рамонт, а афіцыянты, адміністратары ды іншы пэрсанал кавярні праходзяць падрыхтоўку перад працай.
У штодзённым жыцьці хворыя аўтызмам маюць мінімальныя шанцы на тое, каб знайсьці працу. У кавярні "Życie jest fajne" большасьць працаўнікоў - гэта маладыя людзі ва ўзросьце 20-30 гадоў. Фармат працы кавярні - "адзін на аднога", гэта азначае, што кожны хворы афіцыянт будзе мець свайго здаровага "двайніка", які зможа прыйсьці на дапамогу ў выпадку зьяўленьня праблем.
Аўтызм - гэта разлад, які ўзьнікае з прычыны парушэньня развіцьця галаўнога мозгу й характарызуецца выяўленым і ўсебаковым дэфіцытам сацыяльнага ўзаемадзеяньня й стасункаў, а таксама абмежаванымі інтарэсамі й паўтаральнымі дзеяньнямі. Усе названыя прыкметы праяўляюцца ва ўзросьце да трох гадоў.
вс