Logo Polskiego Radia
Print

Малазійскія авіялініі ўводзяць жорсткія абмежаваньні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2016 16:13
Аднак гэта ня вынік павышаных мераў бясьпекі.
Photo: pixabay.com

Авіялініі „Malaysia Airlines” забаранілі ўносіць на барты сваіх самалётаў ручны багаж.

Аднак забарона – гэта ня вынік павышаных мераў бясьпекі, але жаданьня зэканоміць паліва падчас палёту.

Абмежаваньні распаўсюджваюцца толькі на рэйсы з Куала-Лумпур у Эўропу.

Пранос на борт ручнога багажу забаронены з-за моцных вятроў, якія назіраюцца ў рэгіёне цягам апошніх дзён, у выніку якіх самалёт спальвае больш паліва.

У такой сытуацыі перавозчык вырашыў зьменшыць агульную вагу самалётаў за кошт пасажыраў.

Забарона ня дзейнічае выключна на рэйсах у Лёндан - гэта вынік сур’ёзных пратэстаў пасажыраў.

На іншых маршрутах абмежаваньне па-ранейшаму дзейнічае.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт