Logo Polskiego Radia
Print

Палякі перапрацоўваюць нафту з балтыйскага радовішча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2016 15:50
Распрацоўку радовішчаў на Балтыйскім моры праводзіць „Lotos Petrobaltic”.
Photo:Cornelia Kopp/flickr.com/Commercial use allowed

Гданьскі нафтаперапрацоўчы завод атрымаў першую партыю нафты з балтыйскага радовішча B8, паведамілі прадстаўнікі канцэрну „Grupa LOTOS”. Гаворка ідзе прыкладна на 100 тысяч барэляў сыравіны.

Экспэрты ацэньваюць рэсурсы гэтага балтыйскага радовішча прыблізна на 27 мільёнаў барэляў нафты й амаль паўмільёна кубічных мэтраў газу.

Распрацоўку радовішчаў на Балтыйскім моры праводзіць даччыная кампанія гданьскага канцэрну „Lotos Petrobaltic”.

Кампанія абвясьціла, што сыравіна паступіла на гданьскі НПЗ пасьля складнай перагрузкі ў адкрытым моры: упершыню адзін танкер паставіў нафту з двух балтыйскіх радовішчаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт