Logo Polskiego Radia
Print

Карэспандэнт выданьня „Gazeta Wyborcza” пакідае Расею

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2016 15:43
У сьнежні расейскія ўлады анулявалі журналісту акрэдытацыю.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Польскі журналіст, пазбаўлены ў сьнежні акрэдытацыі, пакідае тэрыторыю Расеі. Карэспандэнт выданьня „Gazeta Wyborcza” зачыніў свой маскоўскі офіс й сёньня вяртаецца ў Польшчу.

18 сьнежня Вацлава Радзівіновіча выклікалі ў МЗС Расеі, дзе паведамілі пра ануляваньне дазволу на працу й загадалі на працягу месяца пакінуць тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.

Расейскія чыноўнікі паясьнілі, што гэтае рашэньне зьяўляецца адказам на ануляваньне права на жыхарства ў Польшчы расейскаму журналісту Леаніду Сьвірыдаву.

Пакідаючы Расею Вацлаў Радзівіновіч падзякаваў расейскім калегам, грамадзкім актывістам і палітыкам, якія выступалі ў яго абарону.

Ён таксама выказаў надзею на тое, што не пакідае Маскву назаўжды.

Вацлаў Радзівіновіч працаваў у Расеі амаль 18 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт