Logo Polskiego Radia
Print

Выйгрыш у азартныя гульні будзе абкладацца падаткам у 4%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.12.2015 08:46
Падаходны падатак будзе спаганяцца з усіх выйгрышаў - незалежна ад іх памеру.
Photo: pixabay.com

Выйгрыш у азартныя гульні будзе абкладацца падаткам у 4%. Пра гэта падчас анлайн-канфэрэнцыі дзяржаўнаму агенцтву БелТА паведаміў міністар па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

Падаходны падатак будзе спаганяцца з усіх выйгрышаў у азартныя гульні - незалежна ад іх памеру.

„Прадугледжаная паніжаная стаўка падаходнага падатку ў памеры 4% замест агульна ўсталяванай стаўкі 13%”, - сказаў Сяргей Налівайка.

Пры гэтым выйгрышы ў дзяржаўныя лятарэі ня будуць абкладацца падаткам, бо яны не адносяцца да азартных гульняў.

euroradio.fm/belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт