Двое польскіх журналістаў вызваленыя з палону Аль-Каіды
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.12.2015 21:24
Інфармацыя пра захоп грамадзян Польшчы была засакрэчаная з увагі на бясьпеку журналістаў.
На здымку: ісламскія тэрарысты quapan/flickr.com
Двое польскіх журналістаў вызваленыя з палону сырыйскай Аль-Каіды і вярнуліся дамоў. Вечарам у нядзелю, 27 сьнежня, яны рэйсавым самалётам прыбылі са Стамбула ў Варшаву.
Журналіст Марцін Мамань (Marcin Mamoń) і апэратар Томаш Главацкі (Tomasz Głowacki) у палове лістапада накіраваліся ў Сырыю на здымкі незалежнага дакумэнтальнага фільму пра гэтак званую «Ісламскую дзяржаву». Пасьля перасячэньня турэцка-сырыйскай мяжы зьніклі бяз сьледу. Інфармацыя пра захоп грамадзян Польшчы была засакрэчаная з увагі на бясьпеку журналістаў. На дадзены момант нічога невядома пра падрабязнасьці вызваленьня.
Марцін Мамань працаваў для польскіх тэлеканалаў TVN і TVP, а таксама замежных BBC, VPRO і Channel 4.
Томаш Главацкі – польскі фатограф і апэратар, аўтар шматлікіх фотаздымкаў і здымкаў да дакумэнтальных фільмаў.
вс