Раство й марнатраўства 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.12.2015 23:04
                    
                                 
                
                
                    У ЗША на Раство траціцца больш электрычнасьці, чым некаторыя краіны расходуюць за год.
                
                
                    
                        
Kevin Dooley/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         На калядныя агні ў амэрыканскіх дамах за час сьвятаў траціцца больш электрычнасьці, чым некаторыя краіны расходуюць за ўвесь год, прыйшлі да высновы дасьледчыкі Цэнтра глябальнага разьвіцьця.
Многія амэрыканцы разьвешваюць гірлянды на дахах сваіх дамоў і на дрэвах. На сьвяточнае асьвятленьне траціцца больш чым 6 млрд кіляват-гадзін – столькі ж, колькі штогод расходуюць, напрыклад, Эфіопія, Танзанія або Сальвадор, паведамляе «Корреспондент».
Паводле словаў дасьледчыкаў, яны не заклікаюць амэрыканцаў адмовіцца ад калядных агнёў. Мэтай дасьледаваньня было толькі падкрэсьліць розьніцу ва ўзроўні спажываньня электраэнэргіі паміж беднымі й багатымі краінамі, падкрэсьліваюць навукоўцы.
вс