Logo Polskiego Radia
Print

Прэмія імя Сахарава ўручаная

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.12.2015 16:14
Сёлетні ляўрэат Раіф Бадаві ня мог прыбыць асабіста, паколькі знаходзіцца за кратамі.
Amnesty Finland/flick.com/ Commercial use allowed

У Эўрапейскім парлямэнце адбылася цырымонія ўручэньня Прэміі імя Андрэя Сахарава. Сёлетні ляўрэат Раіф Бадаві, саўдыйскі блёгер, пісьменьнік і актывіст, ня мог прыбыць асабіста, паколькі знаходзіцца за кратамі. Ад яго імя ўзнагароду прыняла жонка Энсаф Хайдар, якая разам зь дзецьмі жыве ў Канадзе.

У вельмі эмацыйным выступе Энсаф Хайдар заклікала арабскія краіны шанаваць свабоду чалавека, свабоду яго думак і абмен поглядамі. “Цяпер у Саўдаўскай Арабіі й большасьці арабскіх краін свабода лічыцца блюзьнерствам і дэкадансам. Людзі жывуць пад прыгнётам улады й рэлігіі”, - казала жонка ляўрэата.

Энсаф Хайдар падкрэсьліла, што яе муж – не злачынца. Яго злачынства, казала жанчына, палягае на выказваньні думак і мараў пра сьвет. На завяршэньне яна працытавала словы ляўрэата: “Тым, хто жадае нам сьмерці, мы жадаем жыцьця”. Жонка Бадаві падкрэсьліла ролю ўзнагароды і ўганараваньне ёй першага ляўрэата з краін Пэрскай затокі.

Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Марцін Шульц нанова заклікаў караля Саўдаўскай Арабіі памілаваць і звольніць Раіфа Бадаві.

31-гадовы саўдыйскі блёгер і праваабаронца быў арыштаваны ў 2012 годзе. Мужчыну абвінавацілі ў адступніцтве за стварэньне парталу «Свабодныя саўдыйскія лібэралы», які стаў месцам абмену думкамі на тэмы, зьвязаныя з рэлігіяй і палітыкай. У траўні 2014 году яго прыгаварылі да 10 гадоў турмы, тысячы ўдараў пугай і штрафу больш за 260 тысяч даляраў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт