153 журналісты знаходзяцца ў зьняволеньні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        15.12.2015 13:05
                    
                                 
                
                
                    Арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» падрыхтавала справаздачу ў гэтай справе.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         153 журналісты пазбаўленыя волі за выконваньне сваёй працы – вынікае з сёлетняй справаздачы арганізацыі «Рэпарцёры бязь межаў». Гэта на 14% менш, чым было летась.
Дзяржава, у якой найбольш журналістаў знаходзіцца за кратамі, гэта Кітай. На другім месцы - Эгіпет, дзе ў ізалятары знаходзіцца 22 працаўнікоў СМІ.
54 журналісты сталі закладнікамі кіднапэраў. Гэта на 35% больш, чым у мінулым годзе. У адной Сырыі паўстанцы трымаюць у няволі 26 журналістаў. Ісламская дзяржава зьняволіла 18 супрацоўнікаў СМІ, пераважна на тэрыторыі Іраку і Сырыі. 33 журналістаў выкралі баявікі Хуці ў Емэне і Аль-Каіда.
Генэральны сакратар арганізацыі «Рэпарцёры бязь межаў» Хрыстоф Дулюа (Christophe Deloire) заявіў, што ў некаторых рэгіёнах разьвіваецца "промысел выкраданьня людзей" і патрабаваньня за іх вызваленьне выкупу або выкананьня пэўных умоваў.
яс